Warning: fopen(counters/21471_cnt.php) [function.fopen]: failed to open stream: Permission denied in /usr/home/iwtbteam/data/www/forumspaskiev.org.ua/_counter.php on line 16

Warning: fwrite(): supplied argument is not a valid stream resource in /usr/home/iwtbteam/data/www/forumspaskiev.org.ua/_counter.php on line 17

Warning: fclose(): supplied argument is not a valid stream resource in /usr/home/iwtbteam/data/www/forumspaskiev.org.ua/_counter.php on line 18
:: О нас ::
 
 
AddWeb.ru - раскрутка сайта, 

продвижение сайта
Rambler's Top100 Рисунки, кроссворды, анекдоты, шутки, филателия, нумизматика, ноты для фортепиано, математика, каталог сайтов

Счётчик:
хостов сегодня | хитов сегодня
хитов всего Украина онлайн Неофіційна газета Природа України. Екологія, охорона природи, краєзнавство, туризм... Дерибан Збережи старий Київ ОЛЕГ АНДРОС SOS-animals Green Art ????? Банер Соломенка Здорова Україна
См. новые поступления
в раздел "Карикатуры"

   
НА ГЛАВНУЮ   НА ФОРУМ   ГОСТЕВАЯ
Анонс

Меркаваньне калектыву 89 аб падзеях ва Ўкраіне

 

 

CHAURUS | 8.9 | ХАЎРУС

 

 



(Аповяд заснаваны на назіраньнях двух візытаў нашых актывістаў ў сьнежні і лютым на кіеўскі Майдан, камунікацыі з украінскімі лібэртартнымі актывістамі ды пільнага адсочваньня падзеяў у інфармацыйнай прасторы).

Эўрамайдан пасьля ўжываньня гвалту супраць мірных пратэстоўцаў 30-га лістапада, пачаў губляць прыярытэтнасьць пытаньня эўраінтэграцыі і трансфармаваўся ў выразны антыўладны бунт, а з улікам пазьнейшага разчараваньня ў палітычнай апазыцыі меў бы шанец перарасьці ў сацыяльную рэвалюцыю, калі б не шэраг перашкодаў.

Сёньняшнія пратэсты ва Ўкраіне – ёсьць спробай рэвалюцыі зьнізу, аўтарытэт і кантроль над падзеямі апазыцыя пачала губляць яшчэ напачатку сьнежня і цяпер пратэсты маюць стыхійны характар.. Што аднак не замінае апазыцыі размаўляць з уладай ад імя народу і накідваць зьверху на пратэст свае арганізацыйныя структуры. Натуральна, што ўсе палітычныя партыі імкнуцца да захаваньня статус-кво эксплюататарскае сыстэмы і ў выпадку пагрозы выбуху сапраўднае сацыяльнае рэвалюцыі душаць памкненьні самаарганізацыі народу, скіроўваючы пратэст у легалістычнае рэчышча, але роля УА “Свабода” у зьліваньні пратэстаў ёсьць вартай асобнае ўвагі. Гэтая буржуазна-шавіністычная кантора раскрыла свой рэакцыянізм на поўніцу, праводзячы “зачысткі” непасрэдна ў дачыненьні да непадкантрольных ёй ўдзельнікаў і формаў пратэсту. Варта прыгадаць некалькі апошніх выпадкаў: спроба выгнаньня сацыяльных актывістаў з захопленае львоўскае аблрады, выштурхоўваньне з ужываньнем траўматычнае зброі актывістаў “Сьпілнае Справы“ з будынку МінАПК; штурм камэндатуры Ўкраінскага дому, выштурхоўваньне з Майдану нядаўна створанае анархісцкае “Чорнае Гвардыі” (адна зь неафіцыйных “сотняў” абароны майдану). Партыя выразна грае на баку улады, якая паабяцала ёй перадачу ўсяе ўлады ды паўнамоцтваў у заходніх рэгіёнах краіны.

Чарговая непрыемнасьць – раскол украінскіх антыаўтарытарных сілаў па пытаньнях удзелу ў пратэстах. Частка зь іх бярэ актыўны ўдзел і спрабуе ськіроўваць пратэстнасьць у сацыяльнае антыпалітычнае рэчышча, але ёсьць і тыя што адсіжваюцца па хатах, спасылаючыся на буржуазна-нацыяналістычны характар пратэсту. Калі народу бракуе разуменьня неабходнасьці самастойнае барацьбы за сваё сапраўднае вызваленьне, то гэтае разуменьне трэба данесьці, і майдан зараз – найлепшы для гэтага час і мейсца. Пазьней жа, у выпадку канчатковага “зьліву” пратэсту і падзелаў уладнага карыта паміж уладай і апазыцыяй, украінскі народ чакае хваля рэспрэсіяў і атакаў на ўсе праявы вольнадумства, і, верагодна, палітычная апатыя большасьці ўкраінцаў на доўгія гады.

Вакол майдану таксама нарасло шмат разнастайных мітаў, напрыклад той, што там пануе антырасейская атмасфэра. Удзельнікі ськіраваны супраць расейскага імпэрыялізму, але ж ня супраць звычайных расейцаў, якія раней нават былі заўважаны намі са сваімі сьцягамі. Мітам таксама ёсьць тое, што большасьць пратэстоўцаў складаецца з правых актывістаў: безумоўна, ў свой час яны сталіся каталізатарам радыкалізацыі пратэсту, але сёньняшні Майдан вельмі разнастайны з рэпрэзэнтатыўнага пункту гледжаньня: студэнты, пэнсыянэры,дзе найвялікшая група - працоўныя людзі сярэдняга ўзросту без выразных палітычных поглядаў, якім проста абрыдла жыць у галечы і ня мець упэўненасьці ў заўтрашнім дні. 

Украінскі народ дэманструе вялікую здатнасьць да самаарганізацыі. Cалідарнасьць, самаахвярнасьць і ўзаемадапамога – на даволі высокім узроўні. Людзі спрычыняюцца па сваіх магчымасьцях: хто можа - ідзе на перадавую, хто не ў стане – умацоўвае тылы. На высокім узроўні арганізаваная абарона, побыт, разнастайныя службы майдану. Пасьля захопу Ўкраінскага Дому яшчэ з’явіўся і ”вольны ўніверсітэт”, на якім актывісты са студэнцкага прафсаюзу “Пряма Дія” арганізоўваюць адукацыйныя мерапрыемствы ў накірунку лібэртартнае асьветы.

Безумоўна, большую частку сродкаў на ўтрыманьне “інфраструктуры” майдану пакрываюць апазіцыйныя партыі, але ж мяркуем, што народ з такім патэнцыялам мог бы і сам сябе цалкам забясьпечыць у выпадку арганізацыі пэрманентнае народнае рэвалюцыі. Гэткая выснова базуецца на нашых шматлікіх назіраньнях бязьмежнага энтузіазму ўкраінцаў: на Майдан з рук звычайных людзей увесь час прыбывае разнастайная правізія – пакункі ежы для кухні, дровы, цёплыя рэчы, мэдыкаменты, экіпіроўка і таму падобнае, шмат дзе былі заўважаны поўныя скрынкі з ахвяраванымі грашыма, ахвочыя людзі задарма працуюць на гэтых самых кухнях, арганізоўваць мэддапамогу і абараняюць сваё нью-гуляйполе. Народ мусіць ладзіць сваё шчасьце ўласнаруч, без пасярэдніцтва нікчэмных палітыканаў, якія, дзеля ўладнага карыта, гатовыя прайсьці па трупах.

Зычым украінскім братам моцы і натхнёнасьці ў барацьбе за нашую агульную свабоду!
...

Борітеся – Поборете!

 

Джерело: https://vk.com/union8x9?w=wall-58093617_95

 


 


0



Опубликовать